Фестываль вулічнага мастацтва прайшоў у Гродне (шмат фота)

|

Заявіць аб сабе змаглі музыкі, танцоры, тэатралы розных накірункаў і стыляў – усяго больш за дваццаць калектываў.

 

Арганізавалі фестываль гарадзенскі тэатр агню “Ergo Bibamus” супольна з аддзелам па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

Вядучым вечару быў знакаміты гарадзенскі фехтавальшчык з каманды аніматараў “Maskarada MatadorВасіль Калач (Эйрык, на здымку справа), апрануты напачатку ў вопратку манаха, а пасля – ці то пірата, ці то мушкецёра.

Нягледзячы на халоднае надвор’е, пад сцэнай у парку сабралася шмат падлеткаў. Артысты выходзілі на сцэну лёгка апранутыя, некаторыя рэпетавалі за сцэнай у адных майках. Тэмпературы паветра многія нібыта і не адчувалі – падтанцоўвалі, пляскалі артыстам, весяліліся. Былі і паважна-сумныя твары гледачоў, якія не змяняліся ад выступу да выступу.

Гурты выступалі вельмі рознаўзроўневыя: ад зусім самадзейных (ледзь не “гітары выразаныя з падваконняў”) да цалкам нават цікавых. Хіба такой і была ідэя фэсту.

У канцы фестываля гледачы ўбачылі фаер-шоў.

 

Здымкі Яна Лялевіча