Замерз да смерці па дарозе дамоў
Яго выпадкова знайшоў каля лесу непадалёк ад вёскі Гароднікі мясцовы жыхар, што гуляў з сабакам.
Бачных пашкоджанняў на целе памерлага няма.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў выказваюць меркаванне, што 20-гадовы студэнт памер ад пераахалоджання.
Паводле пракурора Ашмянскага раёна Андрэя Клышэвіча, студэнт 9 студзеня пасля заняткаў вяртаўся дамоў.
Ён сеў у Ашмянах у аўтобус, прыехаў у Граўжышкі, але дамоў ў вёску Луды так і не прыйшоў.
10 студзеня маці зніклага звярнулася ў міліцыю.
21 студзеня па факце знікнення чалавека распачалі крымінальную справу.
Здымак Мікалая Чуксіна з http://samlib.ru