Аварыя ў Сакулцы: вінаватая кіроўца з Беларусі
Як вызначыла польская паліцыя, кіроўца форда, выязджаючы з другараднай дарогі, не саступіла міцубішы, што рухаўся па галоўнай.
Скрыжаванне вуліц Крэсовай і Лётнікув Левонеўскіх у Сакулцы было закрыта для руху амаль на гадзіну. Як паведамляе isokolka.eu, гэтае скрыжаванне ў мястэчку ўжо раней станавілася месцам аварый.
Здымкі isokolka.eu