Першы гарадзенскі хостэл готовы прымаць гасцей
Размяшчэнне хостэла прывабнае для турыстаў. Ён знаходзіцца ў цэнтры горада на вуліцы Гараднічанскай, 30. Стандартна ў памяшканні ёсць прыбіральня, душ і кухня. Пакоі разлічаны на 8, 6 і 4 чалавекі.
У планах гаспадароў зрабіць у дворыку месца пад барбекю і паспрабаваць арганізаваць велапаркоўку.
Месца ў пакоі на 4 чалавекі будзе каштаваць 11 еўра. У пакоі, разлічаным на 6 спальных месцаў – 10 еўра. Кошты могуць змяняцца.
Як кажуць уладальнікі, мілая сямейная пара, яны адкрылі хостэл проста так, без геніяльных ідэй.
Сайт хостэла: http://grodnohostel.by
Здымкі прадстаўленыя адміністрацыяй хостэла