На галоўнай гарадзенскай плошчы пройдзе майстар-клас па фітнэсе

|

Публічны майстар-клас  пройдзе ў 19 гадзін 10 траўня: цягам 45 хвілін інструктары падвучаць усіх ахвотных танцавальнай аэробіцы, ліціне і бодзі-камбату.

У гэты ж дзень адбудзецца флэшмоб з адначасовым выкананнем фітнэс-комплекса, дыскатэка, распачнецца конкурс “Ледзі фітнэс Гродна-2013”.

 

11 траўня праект “Тыдзень фітнэсу” прэзентуюць у моладзевым цэнтры “Гродна”.

 

14 траўня  пройдзе дабрачынная акцыя “Спартоўцы дзецям” – катанне на каньках з выхаванцамі дзіцячага дома.

 

15 траўня ў 17 гадзін адбудзецца прэзентацыя фотавыставы “Фітнэс”.

 

Асноўнай падзеяй 16 траўня стане гран-пры Гродзенскай вобласці “Фітнэс-стыль” (мадэльны фітнэс, спаборніцтвы па фітнэсе сярод дзяцей).

 

Лекцыі для інструктараў і аматараў фітнэсу “Тэорыя і практыка фітнэсу” пройдуць з 11 да 15.30 у моладзевым цэнтры “Гродна” 17 траўня.

 

У заключны дзень, 18 траўня, запланаваны конкурс прыгажосці і здароўя “Ледзі фітнэс Гродна-2013”, фотаконкурс “Лепшы фатограф Тыдня фітнэсу”.

 

Здымак http://brsmgrodno.livejournal.com