За 14 ляшчоў можна сесці ў турму

 

Па словах нам. начальніка абласной інспекцыі Яўгена Ашаева, сярод браканьераў ёсць як службовыя асобы, так і звычайныя людзі, якія палююць на пракорм.

Ёсць людзі, у якіх паляванне ў крыві. Іх не палохаюць ні штрафы, ні папярэджанні. Яны трапляюцца, мы іх штрафуем, яны кампенсуюць шкоду і ўсё роўна палююць”.


Акрамя барацьбы з браканьерствам інспектары сочаць за недапушчэннем забруджвання лясоў, скідаў ў рыбалоўныя ўгоддзі са свінакомплексаў і ферм, знаходжаннем аўтатранспарту на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях.


Да 30 траўня, у перыяд нерасту, у Беларусі забаронена лоўля ўсіх відаў рыбы. Выключэнне складае толькі аматарскае рыбалоўства з берагу, не заходзячы ў ваду.

Выкарыстоўваць любыя маламерныя чоўны (лодкі, катамараны) нельга ні ў якіх мэтах.

З-за таго, што рыба прыходзіць на нераст пад самы бераг, любы шум або грукат можа перашкодзіць нерасту: рыба ў гэтым годзе можа тут больш не з’явіцца.


У перыяд дзеючай забароны на лоўлю рыбы, рэйдавыя групы пастаянна адпрацоўваюць ўпадабаныя месцы браканьераў, дзе выкарыстоўваюцца розныя віды забароненых прылад лоўлі.

Крымінальная адказнасць надыходзіць за зробленую дзяржаве шкоду ў памеры звыш 40 базавых велічынь (з 4 млн. рублёў).


Напрыклад, кратнасць кампенсацыі кошту аднаго незаконна злоўленага ляшча – 1 базавая велічыня. Браканьеру досыць злавіць 40 ляшчоў, каб наступіла крымінальная адказнасць.

Яўген Ашаеў:

“Цяпер самая гарачая пара для інспекцыі. У красавіку-маі мы працуем ва ўзмоцненым рэжыме.


У гэты перыяд кошт кожнай незаконна злоўленай рыбы павялічваецца ў 3-разовым памеры. Калі ў звычайны час кошт ляшча прыраўноўваецца да 1 базавай велічыні, то цяпер гэта будуць тры.


Браканьеру досыць злавіць каля 14 ляшчоў, каб яго можна было прыцягнуць да крымінальнай адказнасці”.


У гэтым годзе інспекцыя закупіла беспілотныя лятальныя апараты для высочвання браканьераў. Перавагай авіятэхнікі з’яўляецца яе абсалютная бясшумнасць і магчымасць здымаць фотаматэрыялы, якія з дапамогай GPS адразу перадаюцца ў рэжыме он-лайн.

 

Яўген Ашаеў:

“Цяпер людзі хітруюць рознымі спосабамі здабываць жывёл і рыбу, так што нам усё цяжэй і цяжэй робіцца спыняць дадзеныя парушэнні.


Браканьеры могуць выкінуць сеткі або зброю ў раку, і іх панясе плынню. Даказаць штосьці пасля гэтага немагчыма.


Атрыманыя ж з беспілотнікаў фатаграфіі, будуць лічыцца адным з відаў доказаў, і інспектарам не абавязкова будзе вокаімгненна рэагаваць”.


У Гродзенскай вобласці будзе працаваць адзін лятальны апарат. Спецыялісты інспекцыі прааналізуюць інфармацыю па месцах з найбольш крымінагенным становішчам, і там мабільныя групы будуць выкарыстоўваць лятальныя сродкі.


Яўген Ашаеў:

“Сёння браканьерства выйшла на прафесійны ўзровень. Калі браканьерская брыгада выходзіць на лоўлю рыбы, гэта ўжо не 2-3 чалавекі, як раней, а 5-6 чалавек. Яны ўсталёўваюць схаванае назіранне, сочаць за дарогай, каб не з’явіліся работнікі інспекцыі”.

align=”middle” > 

У сакавіку на рацэ Нёман у вёсцы Бережаны інспектары затрымалі групу браканьераў, якія сеткамі лавілі рыбу подлёдным спосабам. Сеткі ўсталёўвалі пад лёд не самі людзі, а адмысловая прылада.


У гэтым годзе ў планах абласной інспекцыі адчыніць музей прылад і прыстасаванняў браканьерскай лоўлі. У арсенале ўжо ёсць пасткі, клеткі, коўшыкі і розныя электралавільныя ўстаноўкі.

Выпадкі браканьерства ў Гродзенскай вобласці за апошнія 3 гады

 

Фота аўтаркі