Няўступлівы Салігорск. “Нёман” – “Шахцёр” 0:1
Каманды пачалі актыўна і першы момант быў ужо на другой хвіліне каля брамы Цыгалка. Павел Савіцкі добра падключыў Лясюка да атакі, нападаючы “Нёмана” адважыўся на дальні стрэл, але ўдар яго моцным не апынуўся і мячом лёгка завалодаў Юрый Цыгалка.
Адказ ад салігарчан, адбыўся імгненна і павярнуўся голам у вароты “Нёмана”. Пасля памылкі Лясюка мяч адляцеў да Сітко, Павел са зручнай пазіцыі прабіў у далёкі кут варот Чэрніка. Гарадзенцы не паспелі запоўніць трыбуны, а “Шахцёр” ужо павёў у ліку.
Пасля гала “Нёман” не пайшоў у атаку, як гэтага чакалі многія, а стаў гуляць ад абароны. У “Шахцёра” былі добрыя флангі: Балановіч і Сітко ўсё часцей і часцей пагражалі сваімі прастрэламi варотам Чэрніка. Пашанцавала “Нёману”, Салігорцы не змаглі падвоіць перавагу ў першым тайме.
У пачатку другога тайма “Шахцёр” не зменшыў абароты, і ўсё больш пагражаў варотам “Нёмана”. Гарнякі маглі падвоіць перавагу на 52 хвіліне, дасведчаны Хачатуран, эфектна, на хуткасці прайшоў праз усю абарону гаспадароў, і дакладна прабіў па варотах. I зноў пашанцавала гарадзенцам – Чэрнік перавёў мяч на вуглавы.
Каб неяк узмацніць атаку, Саладоўнікаў адважыўся ўсё ж памяняць Лясюка на Рэкіша, а пасля і Лявіцкага на Бомбеля. Але як былі праблемы з нападам ў “Нёмане” так і засталіся. Калі ў атацы ў каманды не атрымліваецца, за справу бяруцца абаронцы. Так, на 60 хвіліне, Яблан мог зраўняць лік, але з выгоднейшей пазіцыі не трапіў у вароты. А пасля наогул “Нёман” прыціснуў гасцей, актыўнічаў на краі Сеалін, які замяніў Савасцьянава.
Нікалас ўсё закідваў ў штрафную, але вось карысці ніякай. То не разумеюць, то перашкаджаюць гульцы адзін аднаму.
“Шахцёр” не спрабаваў сядзець у абароне, любая контратака гасцей сканчалася небяспекай каля брамы Чэрнiка.
Ужо пад канец матчу “Нёман” меў шанец зраўняць лік. Спачатку нядрэнны ўдар выйшаў у Бомеля. А пасля на апошняй хвіліне Яблан не трапіў па варотах. Усё ж, хуткі гол адыграў важную ролю ў матчы. Чарговы раз гарадзенцы не могуць абыграць “Шахцёр” дома.
Пасля матчу Сяргей Саладоўнiкаў сказаў:
– Лічу, што наш матч быў выйгрышны, не хапіла канцэнтрацыі ў пэўных момантах. Вельмі многае вырашыў першы гол. Пасля гэтага мы імкнуліся адыграцца, дазваляючы “Шахцёру” ствараць небяспечныя моманты ў нашых варот. Мы былі да гэтага гатовыя.
Ёсць прэтэнзіі да пэўных футбалістаў, а не па гульні, а ў адносінах да футбола, да партнёраў. Так выходзіць нельга.
Ад матчу да матчу маем шмат момантаў, але не забіваем, тут трэба думаць не аб індывідуальным майстэрстве, а аб тактыцы і стаўленні да футбола. Многія футбалісты пераацэньваюць свае магчымасці. Ніхто з гэтых хлопцаў гуляць лепш не стаў, чым у мінулым годзе. У першую чаргу трэба думаць аб камандзе.
– Чатыры матчы запар каманда не забівае. Аб якім атакуючы футбол ідзе гаворка?
– Атакуючы футбол прадугледжвае стварэнне момантаў, індывідуальнае майстэрства футбалістаў. Можаце прыйсці на разбор гульні або на тактычныя заняткі. Вы многае ўбачыце. Галы – гэта наступства атакі. Вы павінны глядзець глыбей, каб разумець, што такое атакуючая гульня.
– Купілі столькі іншаземцаў, а яны сядзяць у запасе?
– Дзякуй за пытанне, мы будзем да канца рабіць сваю справу. Я маю права выбіраць, каго мне ставіць і на якія пазіцыі. Хацелася б сказаць заўзятарам, каб яны перажывалі за каманду, калі ёй цяжка. Але ёй не цяжка, ёсць эпізоды, якія мы не можам рэалізаваць.