У Ваўкавыску прайшлі каталіцкія Дні моладзі

Мэтай ХХ дзён моладзі з’яўляецца камунікацыя вернікаў з розных месцаў, развіццё ў веры, падрыхтоўка да сусветных Дзён моладзі з Папам Рымскім у Бразіліі.

Сёлета маладзёны разважалі не толькі над рэлігійнымі, але і жыццёвымі праўдамі: над мастацтвам радасці і цярпення, над ўменнем быць маладым, над агульначалавечай тугой па дабрыні і любові, над магчымасцю жыць годна і дзяліцца гэтым з іншымі.

Час дзён моладзі прызначаны як на малітвы і канферэнцыі, так і на адмысловыя дыскатэкі, канцэрты ды гульні.