Вуліцы Будзёнага і Дзяржынскага закрываюцца на рэканструкцыю

|

Вуліца Дзяржынскага зачыняецца на ўчастку ад плошчы Тызенгаўза да вул. Астроўскага да 1 жніўня, вуліца Будзёнага – ад вуліцы Леніна да плошчы ля чыгуначнага вакзала да 1 верасня.

 

Змененыя трасы руху аўтобусаў можна паглядзець на сайце гарвыканкама, а таксама пабачыць пазначанымі на мапе ніжэй.

Частка аўтобусных маршрутаў, канчатковым прыпынкам якіх быў чыгуначны вакзал або вул. Будзёнага пераўтворыцца. Аўтобусы № 3, 19, 37 і 37Э будуць мець канчатковым прыпынкам аўтобусны, а не чыгуначны вакзал. Аўтобус № 19Э будзе мець канчатковым прыпынкам вул. Ажэшкі, а не Будзёнага.

 

Істотна зменіцца рух тралейбусаў. Маршруты № 3, 13, 15 і 17 не будуць курсаваць. Маршрут № 6 “Хімвалакно – Брыкеля” пераўтворыцца ў “Хімвалакно – Гарнавых”, № 7 “Будаўнічы ліцэй – Дзевятоўка” – у “Будаўнічы ліцэй – Маладзёжная”, № 9 “БелТАПАЗ – Хімвалакно” – у “БелТАПАЗ – Медуніверсітэт”.

 

Тралейбус № 2 з Азоту ў кірунку КБМ будзе курсаваць па звычайным маршруце, а назад: КБМ – Горкага – БЛК – Вясенняя – Паповіча – Савецкіх пагранічнікаў –Гарнавых – пл. Савецкая – Маркса – Касманаўтаў – Азот.

 

Тралейбус № 11будзе курсаваць: Дзевятоўка – Дзяржынскага – Курчатава – Урублеўскага – БЛК – Болдзіна – Вясенняя – паповіча – Савецкіх пагранічнікаў – Гарнавых – пл. Савецкая – Маркса – Касманаўтаў – Азот. У адваротным накірунку: Азот – Касманаўтаў – Савецкая – Вялікая Траецкая – Горкага – БЛК – Урублеўскага – Курчатава – Дзяржынскага – Дзевятоўка.