Працягваецца прыём прац на фотаконкурс “Эка-вандроўка па Гародні”

|

Конкурс праводзіцца ў наступных катэгорыях:

 

1. ЭкаInstagram – жыццё, знятае на мабільныя прылады з дапамогай прыстасавання Instagram. Абавязковай умовай з’яўляецца адлюстраванне тэматыкі прыроды ці эканоміі.

 

2.Турбуе кожнага: Эка-праблемы горада – усё, што ўдзельнікі лічаць няправільным, шкодным і неэкалагічным, што іх трывожыць і што яны лічаць праблемай.

 

3. Эка-ідэя – прымаюцца здымкі, на якіх выяўленыя рэалізаваныя эка-ідэі: арыгінальнае паўторнае выкарыстанне матэрыялаў, спосабы беражлівасці і г.д. Лічыцца крэатыўнасць!

 

4. Адчуваеш розніцу? – прымаюцца калажы або пары фотаздымкаў, якія паказваюць адрозненні ў сферы прыроды і экалогіі: як “у іх” і як “у нас”. Здымкі мусяць быць зробленыя ў розных мясцінах: краінах, рэгіёнах, гарадах і г.д.

 

5. Спецыяльная намінацыя ад Таварыства “Зялёная сетка” Мой падарунак планеце. У гэтую намінацыю прымаюцца адлюстраванні ў фотаздымках карысных звычак, штодзённых спосабаў зрабіць навакольны свет чысцейшым і лепшым для пражывання.

 

З падрабязнымі ўмовамі конкурса можна пазнаёміцца тут.

 

Конкурс праводзіцца гарадзенскай інтэрнэт-газетай “Твой стыль”, Таварыствам “Зялёная сетка”, Гродзенскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Орхускім цэнтрам г. Гродна (у межах сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН “Садзеянне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь).