Ураджэнец Смаргоні атрымаў грант на 25.000 даляраў ад Паўла Дурава

Takepin пазіцыянуецца як “сацыяльная сетка наадварот”, дзе сябры запаўняюць інфармацыяй профілі адзін аднаго. Выкарыстоўваючы рэкамендацыі сяброў, можна знайсці патрэбных людзей у самых розных сфераў: юрыстаў, трэнераў па фітнэсу, аўтамабільных механікаў, медыя-экспертаў і г.д. Іх кантакты можна знайсці ў “запісных кніжках” сяброў. Гэтаксама можна даведацца, кім лічаць вас вашыя калегі.

 

Свой профіль у takepin.com запоўніць немагчыма – можна толькі дадаваць рэкамендацыі сябрам.

 

Праца над сайтам пачалася зімой і асноўны функцыянал быў напісаны за два тыдні. Над сайтам працуе сам Арцём і яго дзяўчына Ірына. Актыўных карыстальнікаў за два месяцы працы (на канец сакаівка) набралася больш за 10 тысяч чалавек, а на дадзены момант (сярэдзіна траўня) усіх зарэгістраваных было каля 2,5 мільёнаў.

 

Мэтавай аўдыторыяй праекта, як тлумачыць сам Арцём, з’яўляюцца асобы, зацікаўленыя ў пабудовае дзелавых кантактаў, малы бізнэс, дзе важныя асабістыя знаёмствы.

 

Уладальніка Укантакце Паўла Дурава праект зацікавіў “прастатой і патэнцыялам”.

 

     
 

Даведка ад “Беларусы і рынак”:

 

Арцём Гамбіцкі нарадзіўся ў Смаргоні (Гродзенская вобласць). У 2009 скончыў факультэт радыёфізікі і электронікі БДУ. У студэнцкія гады займаўся праграмаваннем, гэтым жа і зарабляе да сённяшняга дня.

 
     

 

Паводле “Беларусы і рынак”