Летам гарадзенцы змогуць паляцець у Калінінград

| Без катэгорыі

Самалёт з Калінінграда будзе адпраўляцца ў Гродна ў аўторкі і пятніцы, вылет у 10.10, прыбыццё ў 11.05. З Гродна ў Калінінград можна будзе паляцець у тыя ж дні, вылет у 11.50, прылёт у 12.45. Рэйс будзе выконвацца з 4 чэрвеня да 10 верасня.

 

Кошты квіткоў будуць складаць 73, 85 і 165 еўра адпаведна.

 

Рэйс будзе ажыццяўляцца з дапамогай канадскага самалёта Bombardier CRJ-200, разлічанага на 50 пасажыраў (на здымку).

 

Здымак Dejan Milinkovic, airliners.net