Рашэннем гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці канфіскавана партыя маку

|

Яе адной з гарадзенскіх фірм паставілі польскія партнёры.

Груз быў увезены на тэрыторыю Беларусі  без парушэнняў, аднак утрыманне макавай саломкі перавысіла норму.

15 тысяч тон насення харчовага маку спачатку затрымалі, а цяпер канфіскавалі.



Дадатковая экспертыза пацьвердзіла наяўнасць прымешкаў – больш за 90 кг макавай саломкі.

Паводле праваахоўнікаў, гэтага дастаткова для вырабу каля 120 тысяч доз экстракцыйнага опію амаль на 10 мільярдаў рублёў.


Дзеля таго, каб абмежаваць увоз у краіну неачышчанага маку, гродзенскія праваахоўнікі прапануюць правяраць кожную партыю маку на наяўнасць прымешкаў і спыняць “брудныя” партыі.

 

Паводле http://belapan.by