Літоўца, які выпраменьваў радыяцыю, не пусцілі ў Беларусь

|

Крыніцай выпраменьвання аказаўся жыхар Вільні, які праходзіў афармленне на ўезд у Беларусь у пункце пропуску “Катлоўка”.

На адлегласці 50 см дазіметр-радыяметр зафіксаваў узровень выпраменьвання 65 мкЗв,г пры норме ў 0,2.

 

Мужчына меў пры сабе даведку медыцынскай установы пра тое, што лячыў захворванне шчытападобнай залозы, і мае ў арганізме медыцынскі радыёактыўны прэпарат.

 

Аднак, паводле патрабаванняў бяспекі, зацьверджаным пастановай Міністэрства аховы здароўя, крыніца такога моцнага выпраменьвання не можа быць прапушчана праз дзяржаўную мяжу.

Таму літоўцу давялося вярнуцца дамоў.

 

Паводле http://gpk.gov.by

Здымак http://mosaica.ru