Гродзенскія выратавальнікі выцягвалі аўтамабіль з возера
Пра здарэнне паведамілі супрацоўнікі ДАІ.
70-гадовы кіроўца Daewoo ехаў на лецішча. Спыніўшыся ля возера, мужчына адыйшоў на некалькі хвілін, не паставіўшы машыну на ручны тормаз.
Аўтамабіль пакаціўся да возера па невялікім ухіле і цалкам пайшоў пад ваду.
У вадаёме памерам 100х100 метраў у 4 метрах ад берага яго і ўбачылі выратавальнікі.
Вадалазы МНС зафіксавалі машыну і выцягнулі з дапамогай МАЗа.
align=”” alt=”Image 30806″ >
Паводле http://mchs.gov.by