Дзяўчынка загінула, праглынуўшы батарэйку
Маці выклікала хуткую дапамогу, але, пакуль прыехалі дактары, дзіця ўжо не дыхала.
Рэанімацыйныя мерапрыемствы не дапамаглі, заставалася толькі канстатаваць смерць немаўляці.
Судова-медыцынская і паталагаанатамічная экспертызы выявілі, што смерць здарылася з-за праглочанай батарэйкі.
Элемент сілкавання дыяметрам 1,8 см эксперты знайшлі ў дыхацельнай сістэме дзяўчынкі.
Высветлілася, што скарыстаную батарэйку ў тэлевізійным пульце за 2 тыдня да здарэння дарослыя замянілі на новую і пакінулі на тумбачцы каля тэлевізара.
Ніхто не заўважыў, як дзіця засунула небяспечны прадмет у рот.
Здарэнне прызнанае няшчасным выпадкам.
Здымак Getty Images/Fotobank.ru