“Лялькі за лайкі!”: віншуем пераможцу і разыгрываем новую ляльку

|

Лялька, якую мы загадвалі тыдзень таму, называецца “Сталбушка з дзеткамі” (традыцыйная назва), бо выкананая ў выглядзе слупа і да яе прывязаныя маленькія дзеткі. Дакладную назву не даў ніхто, але слушнае апісанне лялькі дала наша чытачка Воля Астроўская. Віншуем пераможцу!

 

Новая конкурсная лялька выглядае так:

align=”middle” alt=”народная лялька” >

Націсніце, каб паглядзець у большым памеры

 

Нагадваем, што каб атрымаць ад нас ляльку, трэба:

 

1. Адгадаць, як называецца лялька. Пераможцам лічыцца той, хто дасць найбольш набліжаны да правільнага адказ. Калі сярод адказаў будзе некалькі слушных, пераможцу вызначыць генератар выпадковых лічбаў. Правільны адказ неабходна напісаць у каментары пад публікацыяй: праз унутраную сістэму каментавання або праз віджэты УКантакце або Facebook.

 

2. Падзяліцца спасылкай на гэтую публікацыю УКантакце або Facebook.

 

Конкурс будзе доўжыцца да наступнага аўторка. Тады будуць аб’яўленыя вынікі і распачаты розыгрыш чарговай лялькі.