У Слоніме зніклі грошы на помнік Льву Сапегу
З гэтай мэтай на рахунак Слонімскага райвыканкама, заведзены ў філіяле № 422 ААТ “АСБ Беларусбанк” (рахунак № 3632213340024 код 852, УНП 500010377), пералічалі грошы ад прадпрыемстваў Слоніма, прыватных асобаў, прадпрымальнікаў.
Мінула пяць гадоў.
Скульптарам Іванам Міско, які родам са Слонімшчыны, даўно распрацаваны праект помніка.
Вось толькі куды падзеліся грошы?
На гэтае пытанне пакуль ніхто не даў адказу.
Ні супрацоўнікі слонімскага філіялу № 422 “Беларусбанка” ні супрацоўнікі райвыканкама не могуць знайсці тыя грошы.
Атрымліваецца, што рахунак райвыканкама існуе, а сродкаў няма. Хоць вядома, што слонімцы даволі актыўна пералічвалі грошы на помнік знакамітаму земляку.