Гарадзенскі Тэатр Лялек прывез з Сербіі тры ўзнагароды

Спектакль быў адзначаны ў трох з сямі намінацый: “Лепшая праца рэжысёра” (рэжысёр Алег Жугжда), “Лепшая жаночая роля” (Ларыса Мікуліч) і “Лепшая мужчынская роля” (Аляксандр Енджэеўскі).

Лаўрэаты Ларыса Мікуліч і Аляксандр Енджэеўскі

 

Удзельнікі спектакля пасля ўзнагароджання

 

Фестываль у Субоціцы праходзіць з 1993 года. Сёлета ў ім паўдзельнічала 12 краін: Сербія, Харватыя, Балгарыя, Славенія, Македонія, Польшча, Вугоршчына, Беларусь, Расія, Італія, Аўстрыя, Францыя і Японія.

 

Гродзенскі абласны тэатр лялек ужо атрымаў запрашэнне прыехаць на фестываль у 2014 годзе.

 

Здымкі прадстаўленыя Тэатрам Лялек, а таксама з архіву “Твайго стылю”