Літоўцы хочуць аднавіць чыгуначнае спалучэнне Гродна-Друскенікі

Прадстаўнік беларускага боку, каардынатар міжнародных праектаў Сяргей Каляда зазначыў, што гэтага рашэння беларускі бок чакаў даўно:

 

– Гарадзенцам няма чаго аднаўляць, бо наша чыгунка так і ідзе да самай мяжы. Станцыю зробяць у зручным месцы, каб на грамадскім транспарце можна было трапіць у любую кропку Друскенік. Для нас гэта вельмі прыемная навіна.


Нагадаем, што ў Гародні існуе рэтрацягнік. Ён ужо зрабіў адзін рэйс да станцыі Парэчча. Для гарадзенцаў было б вельмі цікава мець магчымасць з чыгуначнага вакзала на цягніку паехаць у Друскенікі без усіх гэтых межаў.

Рэйкі заканчваюцца на мяжы.

Так выглядае лінія з літоўскага боку.

Чыгуначны вакзал у Друскеніках “за польскім часам”.

Сёння тут знаходзіцца кемпінг.

 

Чыгунка павінна звязаць Друскенікі і Гродна ўжо ў бліжэйшым часе.

 

Здымкі з архіву “ТС”, а таксама miestai.net