Польшча мае намер развіваць пасажырскія перавозкі пераважна на гарадзенскім кірунку

|

”Таму і вакзал у Гродне ўпарадкуецца, каб мытныя і памежныя працэдуры выконваліся.

Там яшчэ трэба не толькі ў будынку, але і на тэрыторыі навесці парадак па руху плыняў.

У ідэале гэта будзе зроблена да чэмпіянату свету па хакеі”, – патлумачыў міністр, піша belta.by

 

За апошнія дні гэта трэцяя добрая навіна для аматараў замежных падарожжаў з Гарадзеншчыны.

Стала вядома, што літоўцы маюць планы па адраўленні чыгуначнага руху Друскенікі-Гродна, а беларуска-польскі памежны пераход “Кузніца-Брузгі” стане пешаходным.

 

Затое хуткаснага руху на чыгунцы паміж Мінскам і Гродна пакуль чакаць не варта: “Мы чуем у СМІ панятак “хуткасная магістраль”, але гэта хуткасці звыш 160 км/г. Такія хуткасці па стане інфраструктуры магчыма рэалізаваць на брэсцкім кірунку.

Праўда, у нас няма сёння такога рухомага складу (цягнікоў)”, – адзначыў анатоль Сівак.

 

У той жа час, па словах міністра, праграма, паводле якой цягнікі павінны даходзіць да абласных цэнтраў за 3 – 3,5 гадзіны, будзе рэалізавана.