Энцыклапедыя творчасці

|

Гэтая кніга, выдадзеная ў серыі «Бібліятэкі Бацькаўшчыны» — «Людзі Беларусі», з’яўляецца лагічным працягам дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі, распачатага Сяргеем Шапранам у першая частцы. Кніга ўключае у сябе матэрыялы за перыяд 1970—2003 гг. жыцця пісьменніка.

Асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каверыным, Л. Лазаравым, В. Някрасавым, А. Твардоўскім ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку і ўспаміны. Завяршае кнігу прыпавесць Уладзіміра Някляева «Чмель і вандроўнік», прысвечаная Васілю Быкаву.

Пры падборы ілюстрацыйных матэрыялаў перавага аддавалася малавядомым фотаздымкам В. Быкава, пэўная частка якіх друкуецца ўпершыню. Па словах Рыгора Барадуліна, «можна смела назваць подзвігам працу Сяргея Шапрана ў справе збору матэрыялаў, аналізу творчасці Васіля Быкава. Гэта кніга фактычна — энцыклапедыя творчасці Васіля Быкава».

Выданне кнігі адбылося дзякуючы дапамозе кіраўніцы дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» Ірэны Каляды-Смірновай (ЗША), Калегіума Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язераньскага, ураду горада Вроцлава (Польшча), а таксама дзякуючы дапамозе Арсена Ліса, Генадзя Пляшко, Вячкі Целеша. Васіль Быкаў.

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / Сяргей Шапран. — Мінск — Гародня, 2009. — 774 с. [20] с.: іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Гарадзенская Бібліятэка. Людзі Беларусі: кн. 2).

Па інф. «Наша Ніва»