Пракуратура Шчучынскага раёна вынесла папярэджанне за ўсталяванне крыжа

|

Крыжы на Гарадзеншчыне стаяць на ўездзе-выездзе большасці населеных пунктаў, чаму ж лёсам менавіта гэтага крыжа вырашае пракуратура?

“Твой стыль” высветліў, што ініцыятарам усталявання памятнага знака стаў непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі.

Крыж усталявалі на прыкладным месцы гібелі Олеха (актыўны ўдзельнік Арміі Краёвай Анатоль Радзівонік) у гадавіну ягонай смерці.

Пад крыжам адслужылі імшу.


Негатыўную рэакцыю ўладаў выклікала асоба і падзеі, на ўспамін якіх з’явіўся крыж у амаль закінутай вёсцы.


Беларуская афіцыйная гістарыяграфія ацэньвае  дзейнасць АК выключна адмоўна.

У артыкуле Івана Гаўрыцкага, змешчаным сёння на сайце “Гродзенскай праўды” Олех называецца “нелюдем за плечами которого или организация, или непосредственное участие в 115 террористических актах, сопровождавшихся гибелью ни в чем не повинных людей”.

12 траўня 1949 года сіламі Дзяржбяспекі і ўнутраных войскаў Олех разам з паплечнікамі былі акружаны ў лесе і знішчаныя.


Іван Гаўрыцкі сцвярджае:Партизанские” действия Олеха на Гродненщине продолжались всего каких-то три месяца, зато бандитские растянулись почти на пять лет. Банда Олеха была одной из самых крупных и одной из самых жестоких, принесших множество бед и несчастья людям. Убийства и вооруженные грабежи – излюбленные занятия послевоенных аковцев – держали население в постоянном страхе.

 

Іншы погляд на сітуацыю мае журналіст Андрэй Пачобут, аўтар вялікай колькасці артыкулаў пра антыкамуністычны супраціў на Беларусі:

 

У артыкуле ў “Гродзенскай праўдзе” ўсё вельмі наблытана, шмат непраўдзівых звестак. Чалавек, напэўна, не арыентуецца ў тым, пра што пісаў, таму частка інфармацыі, падобна, пра кагосьці іншага, але не пра Олеха.

Да таго ж выкарыстоўваецца “сталінская” лексіка, – “банды”, “бандыты” – якой “Гродзенская праўда” магла, напэўна, карыстацца ў 1949 годзе.

Думаю, немцы прыкладна так пісалі пра дзейнасць беларускіх партызан у часы вайны.

Па сутнасці, паміж Арміяй Краёвай і НКУС таксама была жорсткая вайна. Сапраўды АК забівала агентаў НКУС.

Забойствы настаўніцы, калгасніка, пра якіх узгадвае “Гродзенская праўда”, былі. У канкрэтным выпадку, гэта былі людзі, якія прымушалі мясцовае насельніцтва ісці ў калгасы, але менавіта Олех іх не забіваў.

 

– З якой мэтай усталяваны крыж у вёсцы?


Анатоль Радзівонік (Олех) – тутэйшы чалавек, праваслаўны, да 40-га года працаваў настаўнікам, гераічная постаць.

Шмат гадоў ён бараніў мясцовых людзей ад праізволу і рэпрэсій, якія прынеслі з сабой НКУС і НКДБ. Зразумела, што тыя, хто супрацоўнічаў з гэтымі структурамі, глядзяць на яго інакш.

Яны яго баяліся.

І гэты страх і нянавісць прабіваюцца нават праз 64 гады пасля ягонай смерці.

Цела Олеха забралі нкусаўцы, дзе ён пахаваны – невядома.

Гэтае месца – прыкладнае месца яго апошняга бою.

 

 

Здымкі Гражыны Шалкевіч