Чатыры чалавекі ў машыне? Уезд у Беларусь толькі па чырвоным канале!
Цяпер толькі па чырвоным канале (з абавязковым мытным даглядам) дазваляецца ўезд транспартных сродкаў:
1. Прыперасячэнні Дзяржаўнай мяжы транспартным сродкам больш 1 раза цягам 8 сутак;
2. Пры знаходжанні ў салоне 4 чалавек і больш;
3. Пры наяўнасці ў салоне альбо багажным аддзяленні сумак, валізак, пакункаў, скрыняў, мяхоў, цюкоў і іншых прадметаў, дзе могуць знаходзіцца тавары, крупнагабарытных тавараў доўгатэрміновага карыстання, у тым ліку былых у карыстанні;
4. Калі ў салоне 8 месцаў, уключна з месцам кіроўцы, грузапасажырскія і грузавыя мікрааўтобусы;
5. Калі транспартны сродак зарэгістраваны на тэрыторыі замежнай дзяржавы.
Усе гэтыя аўтамабілі цяпер будуць праходзіць мытны дагляд. Калі тавар увозіцца ў межах нормы, то пошліну плаціць не спатрэбіцца, аднак згубіць час у чэргах усё адно давядзецца.
“Вячэрні Брэст”, інфармацыйная служба якога апублікавала гэтую інфармацыю, па каментар звярнулася ў Брэсцкую памежную групу, дзе атрымаў адказ, што пытанні мытнага дагляду – не ў кампетэнцыі памежнікаў.
У прэс-групе Брэсцкай мытні ў сваю чаргу запэўнілі, што размеркаваннем плыняў па каналах займаюцца менавіта памежнікі.
Здымак auto.onliner.by