Магілёўцы праз гарадзенскія банкаматы кралі грошы з замежных рахункаў

|

Карыстаючыся падробнымі карткамі банкаў Расіі і Казахстана, праз розныя гарадзенскія банкаматы яны знялі каля 90 мільёнаў беларускіх рублёў, такім чынам скраўшы грошы з рэальных рахункаў грамадзян гэтых краін.


Злачынную схему выкрылі супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Гродзенскага аблвыканкаму разам з гомельскімі калегамі.


Аказалася, што аналагічным спосабам хлопцы “папрацавалі” ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Цяпер высвятляецца, якім чынам у рукі злачынцаў трапілі падробныя банкаўскія карткі.