Ноч без алкаголю абвясцілі ў Гродне

|

12 чэрвеня ў школах горада пройдуць выпускныя вечарыны. Усе яны павінны быць безалкагольнымі.

Продаж спіртнога, у тым ліку піва, спыняць усе гандлёвыя кропкі з 18 гадзін 12 чэрвеня да 8 гадзін 13 чэрвеня. Забарона не тычыцца кропак грамадскага харчавання.


Абмежаванні ўводзяцца дзеля прафілактыкі правапарушэнняў з-за празмернага ўжывання алкаголю.

 

Ужо 14 чэрвеня абітурыентаў чакае цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове.


Здымак news.mail.ru