“Нёман” прайграў “Жальгірысу”
Матч праходзіў на полі недалёка ад мора, моцны вецер замінаў гульцам даваць дакладныя перадачы, але гэта не перашкодзіла літоўцам абыграць беларусаў.
align=”middle” alt=”Нёман Жальгірыс, Неман Жальгирис” >
Першы тайм скончыўся з лікам 0:0. У другім тайме літоўцы дадалі і здолелі забіць два мяча.
Варта адзначыць, што ў матчы з “Жальгірысам” на праглядзе ў “Нёмане” быў карэец Лі Мін Кі (Lee Min Kyu).
У іншым паўфінальным паядынку сустракаліся “Спартак” (Юрмала) і “Балтыка” (Калінінград). Мацнейшымі ў серыі пенальці апынуліся латвійскія футбалісты 5:3 (2:2).
8 чэрвеня ў фінале турніру сустрэнуцца “Спартак” і “Жальгірыс”. А матч за трэцяе месца, у якім “Нёман” будзе сустракацца з “Балтыкай”, пройдзе ў гэты ж дзень, толькі раней.
Здымкі zalgiris-vilnius.lt