У Гродне гіравік устанавіў рэкорд Гінэса ў 15 раз
Гіравік выступаў у намінацыі “Жым лежачы дзвюх гір напераменку на працягу адной хвіліны”. Для таго, каб пабіць рэкорд, яму трэба было падняць гіры як мінімум 155 разоў (3720 кг).
Анатоль Яжоў:
“Усё давалася з вялізнымі цяжкасцямі: у мяне адмаўлялі ногі, быў крывацёк, я паміраў, мяне рэанімавалі, а я працягваў ісці і працягваў ўсталёўваць рэкорды.
Сёння я тут, каб уцягнуць маладых беларускіх хлопцаў у гіравы спорт. Каб яны таксама станавіліся рэкардсменамі Гінэса”.
Для рэгістрацыі рэкорду ў адсутнасці спартовага камісара дастаткова двух пісьмовых сведчанняў ад незалежных арганізацый, двух відэазапісаў і адной фатаграфіі ў рэальным часе.
Пры падняцці гір па камандзе “старт” локаць павінен дакранацца паверхні, на якой ляжыць спартсмен, а гіра павінна падымацца ўверх на выцягнутую руку.
У ліпені мінулага года Анатоль Яжоў падняў гіру 147 разоў, што на 192 кілаграмы менш цяперашняга рэкорду (3234 кг).
Усяго на рахунку спартсмена 14 рэкордаў, якія пацверджаны міжнароднымі дыпломамі, з іх пяць усталёўваліся ў прысутнасці спартыўных камісараў.
Усталёўванне новага рэкорда адбывалася ў рамках мерапрыемства “Бітва пакаленняў”, у якім таксама прынялі ўдзел 13 студэнтаў трох гарадзенскіх ВНУ.
Матчавую сустрэчу прымеркавалі да ўчорашняга падпісання дамовы аб супрацоўніцтве ў галіне навукі, адукацыі і спорту ВНУ дзвюх дзяржаў, падпісанай кіраўнікамі Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта і Расійска-італьянскага міжнароднага ўніверсітэта.
ДАВЕДКА
Анатоль Яжоў – прафесійны спартовец па гіравым спорце. У 115 экстрэмальных і характэрных кропках свету ён падняў больш за 500 тон вагі і ўсталяваў больш за тысячу сусветных рэкордаў. |
||