“Нёман” стаў трэцім на турніры “Neringa City Cup 2013”

|

Паўфінал:
“Спартак 2-2 Балтыка” па пенальці (5-3)
Жальгірыс” 2-0 “Нёман”

 

Фінал:
Жальгірыс” 1-3 “Спартак

 

Матч за трэцяе месца:

“Нёман” 1-0 Балтыка”

 

“Нёман”: 1.Рапалiс М. – 92.Алiсейка Д., 18.Рыбак П., 15.Яблань М., 23.Вiтус М. – 3.Савастьянаў Э. (7.Гаспадар В., 55), 8.Левiцкi С. (44.Казко В., 70) – 31.Лачны М. (14.Легчылiн А., 60), (к) 9.Дзенiсевiч І., 88.Калiжанаў Т. (4.Цэслюкевiч П., 70) – 32.Лясюк А.

 

Гол: 0-1 – М. Вiтус (61).

З першых хвілін на вароты суперніка абрынуўся шквал гарадзенскіх нападаў, аднак хуткі гол нашым хлопцам забіць не ўдалося. Прычынай таму стала звышнадзейная гульня галкіпера расійскай каманды, за што той не раз атрымліваў апладысменты. Тым не менш, нашы гол усё ж забілі. На 61-й хвіліне Максім Вітус з лініі штрафной плошчы пераправіў мяч у сетку калінінградскіх варот.

 

У апошнія 15 хвілін матчу рускiя паспрабавалі перахапiць ініцыятыву, аднак стварыць які-кольвек небяспечны момант ля варот Рапалiса ім так і не ўдалося. Нашы спакойна давялі матч да перамогі і заслужана занялі трэцяе месца.

 

Кажа Максім Вітус:

 

“Першую гульню мы прайгралі. Але кожная каманда пераследвала свае мэты на гэтым турніры. Хтосьці праглядаў пачаткоўцаў, хтосьці найграваў схемы, звязкi гульцоў. Таму не скажу, што задача была кроў з носу выйграць гэты турнір.

 

Усе жывыя i здаровыя. Пэўны аб’ём працы мы атрымалі, правялі сумесную трэніроўку з камандай “Спартак” з Юрмалы, якую ўзначальвае Кубараў. Было цікава і карысна правесці такую трэніроўку. У выніку, упэўнены, гэта было для нас карысна на ўсе 100%”

 

football relax Мілаша Лачнага

 

Напэўна, турнір пойдзе на карысць “Нёману”. Каманда кудысьці выехала, гэта ўжо лепш, чым трэніравацца ўвесь час у адным месцы… Гэтаксама вялікі плюс для “Нёмана”, што гарадзенцы праверылi свае сілы з камандамі суседнiх краін. Калicцi гэтыя каманды гулялi ў адным чэмпiянаце, але гэта зусiм іншая гiсторыя…

 

Будзем чакаць другога кругу нашага чэмпіяната. Нагадаем, гарадзенцы на выезде будуць сустракацца з мазырскай “Славіяй”. Матч пройдзе 15 чэрвеня  ў Мозыры.

 

Галоўнае фота – уручэнне кубка юрмальскаму “Спартаку”.

Здымкі zalgiris-vilnius.lt