Жыхар Гродна даручыў махляру перапрадаць у Расіі буйную партыю бульбы

|

“Бізнесмен” прапанаваў перапрадаваць у Расіі па выгодных коштах бульбу.

Ад пацярпелага патрабавалася толькі здабыць бульбу, а ўсё астатняе партнёр браў на сябе.

 

Злачынца выйшаў на жыхара Гродна праз знаёмых. Ён добра пралічыў сітуацыю і меркаваў, што яго не знайдуць.

Дзеля перамоваў з ахвярай ён спецыяльна набыў тэлефон і сім-картку, ад якіх пазбавіўся, як толькі апынуўся на тэрыторыі Расіі.

На фуру махляр прыкруціў нумары, скрадзеныя з іншага аўтамабіля.

 

Грошы ўладальніку бульбы злачынца абяцаў перадаць пазьней, калі рэалізуе ўвесь тавар. Таму той спачатку не хваляваўся, і толькі калі зразумеў, што стаў ахвярай махляра, звярнуўся ў міліцыю.

 

Аператыўнікі вызначылі асобу падазраванага.

Гэта 43-гадовы кіроўца з Віцебску.

З-за яго пацярпелы страціў 64 мільёны рублёў.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак http://autop.by