Экалагічны летнік-экспедыцыя “Чысты Нёман – Чыстая Балтыка”: запрашаюцца ўдзельнікі

Сярод тэмаў летніка: маніторынг забруджвання вадаёмаў, досвед экалагічных кампаній і грамадскай актыўнасці. Таксама будуць абмяркоўвацца пытанні выкарыстання адкідаў, хімічнай бяспекі і экалагічнага спосабу жыцця.

 

Удзел у летніку гэта новыя знаёмствы, новыя веды і досвед, новыя ўменні і ўражанні.

 

Летнік-экспедыцыя будзе праходзіць у форме адначасовага сплаву на байдарках па Нёмане (каля 10 чалавек) і велапрабегу ўздоўж ракі (каля 10 чалавек). Маршрут: ад в. Бярэжна Кареліцкага раёна да в. Забор’е Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Запланаваныя чатыры начлегі ў намётах, адзін – у аграсядзібе. Колькасць месцаў абмежаваная!

 

Жадаючыя прыняць удзел павінны зарэгістравацца не пазней за 23 чэрвеня 2013 г. Падрабязная інфармацыя пра праграму летніка, удзел і рэгістрацыю – на сайце Зялёны Гродна.