Беларускія “горнікі” змагаюцца за Кубак на Мелавых гарах (дадаліся фота)

|

У Гродне з 12 па 16 чэрвеня праходзяць Кубак і Першынства Беларусі па тэхніцы горна-пешаходнага турызму. Спаборніцтвы па турысцка-прыкладным шматбор’і праводзяцца на Мелавых гарах у “Пышках”. Удзел прымаюць каманды з усіх абласцей краіны.


Спаборніцтвы праводзяцца ў асабістым і камандным заліку. Удзельнікі павінны з саманавядзеннем і самастрахоўкай пераадолець дыстанцыю, якая складаецца з натуральных горных перашкод з перападамі, якія даходзяць да 50 метраў.

Першынства Беларусі праходзіць паміж удзельнікамі да 16 гадоў у дзвюх групах А і Б у залежнасці ад узросту. У Кубку Беларусі бяруць удзел спартоўцы-горнікі старэйшыя за 16 гадоў.

Гродзенская вобласць выстаўляе тры каманды: адну ў дарослым заліку і дзве ў дзіцячым. Трэніруюць каманды Сяргей Пятроў і Юрый Горбач. Судзейства ажыццяўляе суддзя нацыянальнай катэгорыі з Гродна Аляксандр Карпаў.

Пераможцы спаборніцтваў дадзенага ўзроўню могуць атрымаць званне майстра спорту.

Намётавы лагер для ўдзельнікаў і каманд з іншых рэгіёнаў размясціўся на тэрыторыі базы адпачынку “Мелавыя горы”.