У баку для паліва знайшлі кантрабанду мабільнікаў

|

Пільныя памежнікі звярнулі ўвагу на бак аўтамабіля. Акрамя паліва ў баку там выяўлены тайнік, цалкам запоўнены мабільнымі тэлефонамі. Тэлефоны канфіскаваны, а аўтамабіль знаходзіцца на штрафстаянцы. Кошт тавара склаў 150 мільёнаў.

 

Адміністрацыйная справа ў бліжэйшы час будзе накіравана ў суд. Уладальніку пагражае штраф і канфіскацыя аўтамабіля.

 

Паводле ont.by

Здымак gtk.gov.by