Фэст прысвечаны Каліноўскаму пройдзе на Астравеччыне
На фэсце выступяць барды: Зміцер Бартосік і Таццяна Матафонава (Мінск), Віктар Шалкевіч (Гродна), Алесь Наркевіч (Вілейка), Андрэй Мельнікаў (Гомель), Ігар Высоцкі (Ашмяны), Алег Мізула (Жодзішкі), Кастусь Герашчанка (Пліса).
Паэтычную частку забяспечаць: Усевалад Сцебурака, Анатоль Івашчанка, Міхась Скобла, Ігар Пракаповіч, Глеб Лабадзенка.
Чакаецца выступ гуртоў і выканаўцаў: “1863” і Тарас Кучынскі-Паравы з Мінску, “Людзі на балоце” і Алесь Дзянісаў з Гродна, PAWA і Юрась Панкевіч, “Альта Ментэ” і Кацярына Ваданосава, “Балцкі Субстрат” і Максім Іўкін з Мінску.
Каб даехаць да месца правядзення, возера Кайміна, трэба павярнуць з трасы Р-45 (Полацк-Вільня) ў вёску Вялікая Страча, праз 7 км у вёсцы Спонды збочыць на вёску Кайміна Горная, і праз 4 км гравейкі вы ля возера.
Пачатак мерапрыемства а 16.00, заезд пачнецца а 13.00
Для тых, хто плануе застацца на возеры да раніцы, будзе прапанаваны прагляд фільмаў.
Паводле www.tio.by