Больш за 300 прадпрымальнкаў возьмуць удзел у форуме ў Беластоку

|

Сёлета форум пройдзе пад дэвізам “Рэгіянальнае супрацоўніцтва ў вобласці сельскай гаспадаркі і харчовай эканомікі – рухаючая сіла для інвестыцый і гандлёвага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю”.

 

Прадугледжваецца ўдзел больш чым 300 прадпрымальнікаў з абедзвюх краін.

 

У праграме, акрамя дыскусій і прэзентацый, таксама наведванне прадпрыемстваў Падляшша.

 

Арганізатарам эканамічнага форума выступіць Польска–беларуская гандлёва–прамысловая палата, Беларускі сялянскі савет, а таксама аблвыканкамы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

 

Арганізатарамі запланаваны выпуск каталога беларускіх і польскіх прадпрыемстваў.

 

Больш інфармацыі і падрабязную праграму форума можна знайсці тут.

 

Паводле БелТА