Суд у Шчучыне аштрафаваў Вераніку Себасцьяновіч
У позве гаварылася, што “грамадзянка Себасцьяновіч парушыла ўсталяваны парадак, не маючы дазволу з боку мясцовых уладаў 12 траўня ў 15 гадзін арганізавала і правяла ў мясцовасці Рачкаўшчызна сход памяці жаўнера Арміі Краёвай. Адказнасць за здзяйсненне падобнага ўчынку прадугледжана арт. 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь“.
Вераніка Себасцьяновіч і Мечыслаў Яскевіч сваёй віны не прызналі.
Зацікаўленыя асобы пачалі збірацца за паўтары гадзіны да пачатку пасяджэння суда.
Суд пачаўся ў 11 гадзін. Рабіць відэа і фотаздымкі ў зале суда забаранілі.
11.30
Вераніка Себасцьяновіч: “Ні пра што не шкадую. Хачу толькі знайсці месца, дзе, падобна як Анатоль Радзівонік, загінуў мой брат.
Таксама хацела б паставіць яму крыж, месца, дзе ён пахаваны, застаецца невядомым”.
Суддзя Галубовіч: “З пані вельмі цікава размаўляць”.
13.00
Суд апытаў сведкаў па справе – жыхароў навакольных вёсак, якія прысутнічалі на мерапрыемстве ў Рачкаўшчызне.
Цяпер суддзя ў асобным пакоі глядзіць відэа з месца падзей.
15.00
Суд абвесціў вырак: штраф у памеры 40 базавых велічынь (4 млн руб.) для Мечыслава Яскевіча і 25 базавых велічынь (2,5 млн руб) для Веранікі Себасцьяновіч
Здымкі Вольгі Мілавай