Трупы дзікоў на палях у Наваградскім раёне

|

“Зверху, зразумела, не бачна, ад чаго памерлі дзікі. Але можна вызначыць, что яны дакладна не “страляныя”. Я сарыентаваў мясцовых, у якім квадраце іх заўважыў. Трупы трэба тэрмінова прыбіраць, каб зараза не разыходзілася далей. Але знайсці іх будзе няпроста. Там высокі рапс,” – распавёў Руткоўскі.

З-за чаго загінулі дзікі – невядома.

 

У лютым 2012 года ў Навагрудскім раёне ў вёсцы Нязнанава ветслужбы канфіскавалі ў мясцовых жыхароў свіней, забілі іх і спалілі.

 

Па словах паляўнічых, масавы адстрэл наладзілі пасля таго, як выявілі дзіка, хворага на афрыканскую чуму.

У наваградскім раённым аддзяленні Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПіР) пацвердзілі інфармацыю пра адстрэл дзікоў, але прычыны назвалі іншыя:

«Праводзіцца маніторынг трыхінелёзу па прадпісанні ветслужбаў».

Афіцыйна дзеянні ветслужбы ў Нязнанаве назвалі «рэгіянальнымі вучэннямі ў рэжыме максімальна набліжанай да рэальных умоў абстаноўкі, з прымяненнем эфекту нечаканасці і адпрацоўкай ўсіх канкрэтных дзеянняў і прафілактычных мерапрыемстваў».

 

Напружанай застаецца сітуацыя і ў Слонімскім раёне.

Каб папярэдзіць занос і распаўсюд  афрыканскай чумы, забаранілі трымаць свіней у асабістых гаспадарках працаўнікам слонімскіх свінаферм, піша gs.by .

У сувязі з гэтым працоўныя атрымліваюць кампенсацыі.

Напрыклад, у гаспадарцы “Новадзевяткавічы” Слонімскага раёна кожнаму працоўнаму з 1 верасня гэтага года будуць выдаваць раз на год па 2 свіных тушы.

Адну – 2,3 катэгорыі вагой да 130 кг – бясплатна, другую – за 50% кошту закупкі.

Санітарныя меры перасцярогі на свінафермах узмоцнены.

Праход у памяшканне – праз санпрапускнік і дэзбар’ер.

 

Вясной 2012 года галоўны дзяржаўны інспектар ветэрынарнай медыцыны Украіны Іван Бісюк часова забараніў увоз з Беларусі на тэрыторыю Украіны спрыяльных да афрыканскай чумы свіней (АЧС) жывёл, прадукцыі з свініны і сыравіны з іх.


Днямі стала вядома пра абвастрэнне эпізаатычнай сітуацыі па афрыканскай чуме свіней у Расіі.

На 19 чэрвеня ў Расіі выяўлена 35 ачагоў захворвання, найбольш у Варонежскай вобласці.