На беразе Юбілейнага возера аднаўляюцца кінапаказы
Першы сеанс запланаваны ўжо на сёння, 21 чэрвеня.
Пачатак каля 22.30.
З дапамогай праектара фільм будзе выводзіцца на вялікі экран, гук транслявацца праз вялікія калонкі, але на гукавую дарожку можна настроіцца і праз стандартнае радыё ў аўтамабілі.
“Аўтакіно” на возеры Юбілейнае традыцыйна ў летні сезон ладзіць кінатэатр “Усход”.
Кінатэатр на адкрытым паветры будзе працаваць па пятніцах, суботах і нядзелях.
Кошт – 40 тысяч з машыны.