Мінімальныя кошты на гарэлку з ліпеня павялічацца на 25%

|

Мінімальны кошт, па якім прадпрыемствы змогуць прадаваць алкагольную прадукцыю (мацнейшую за 28%)  гандлёвым сеткам, павялічыцца з 21.500 да 27.000 рублёў за паўлітра, паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-сакратара Белдзяржхарчпраму.

 

Павелічэнне коштаў на алкаголь тлумачыцца павелічэннем акцызаў і ўраўніваннем мытаў у краінах Мытнага саюза.

 

Апошні раз мінімальныя адпускныя кошты на гарэлку павялічваліся ў кастрычніку 2012 года.