Гродна наведалі кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў
Дыпламаты разам са сваімі сужонкамі наведалі Каложскую царкву і Кафедральны касцёл, праслухалі канцэрт арганнай музыкі і азнаёміліся з экспазіцыяй Музея гісторыі рэлігіі.
У агратурыстычным комплексе “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” для замежных гасцей арганізавалі наведванне комплекса “Гродзенская крэпасць – Партызанскі лагер”.
22 чэрвеня дыпламаты ўсклалі кветкі да помніка, усталяванага на месцы масавых расстрэлаў 1941-43 гадоў.
Скончыўся візіт экскурсіяй на Аўгустоўскі канал і прагулкай на цеплаходзе.
Гарадзеншчына – першы рэгіён, які наведалі главы дыпмісій дзеля азнаямлення з Беларуссю.
Паводле прэс-службы МЗС Беларусі
Здымкі http://www.mfa.gov.by