Пікнік.by ужо ў гэтыя выходныя!

Як і ў мінулым годзе, хэдлайнерам можна лічыць кабарэ-бэнд “Серебряная свадьба”, які прадставіць праграму The Best. Выступ будзе суправаджацца відэапраекцыямі. Таксама выступяць “Разбітае сэрца пацана”, :B:N:, Крама, Sounduk, Botanic Project ды іншыя праекты (глядзі постэр ніжэй).

Па Пікніку прадстаўленыя самыя розныя гатункі музыкі: рок, рэгі, блюз, фолк і іншыя.

 

Традыцыйна, на фэсце будзе шмат магчымасцяў правесці час, акрамя непасрэдна канцэртаў. Гэта начныя выступы дыджэяў, пляцоўка часопіса Yoga+Life, фрысбі, бадмінтон, настольныя гульні, кальяны і г.д. Навінкай стане мелатрэк – каманднае спаборніцтва сярод меламанаў па ўгадванні хітра зашыфраваных песень.

 

     
  Глядзі і чытай справаздачу “Твайго стылю” з Пікніка 2012  
     

 

Кошт білета ў дадзены момант – 220.000 (на kvitki.by або ticketpro.by).

 

Дабрацца да месца правядзення дапамогуць аўтобусы, якія будуць курсаваць штогадзіну пачынаючы з 13.00 ад аэрапорта Мінск-1.


Мапа даезду з цэнтра Мінска

 

Як і ў мінулым годзе, “Твой стыль” не прапускае выдатнай магчымасці адпачыць і збіраецца на Пікнік.by. Чакайце ад нас пасляфестывальнай справаздачы!

 

Уся інфармацыя пра фэст даступная на афіцыйнай старонцы, а таксама на FB і ВК.