Кнігу Краўцэвіча “Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 1248-1341г.” можна набыць у Гродне

|

Кніга разглядае праблемы гісторыі Беларусі ў еўрапейскім кантэксце.

 

Праца гарадзенскага гісторыка ахоплівае прамежак часу ад узнікнення дзяржавы да пачатку яе тэрытарыяльнага росту пры вялікіх князях Віцені і Гедыміне.

Тэкст створаны на аснове вывучэння, галоўным чынам, апублікаваных пісьмовых крыніц, а таксама спецыяльных прац, прысвечаных асобным аспектам тэмы.

 

Па меркаванні аўтара, гэта першая ў краіне навуковая сінтэза гісторыі ВКЛ, але яна таксама ўкладаецца ў кантэкст гісторыі Беларусі, як адзін з важнейшых яе этапаў.

 

Кнігу «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (1248–1341)» можна таксама набыць у інтэрнэт-крамах і мінскіх кнігарнях.