Хакейны “Нёман” выйшаў з адпачынку

|

У першы ж дзень адбыўся арганізацыйны сход з удзелам кіраўніцтва клуба і старшыні аблвыканкама. Сярод хакеістаў на сходзе прысутнічалі: варатары Брыкун і Граеўскі (Раўбічы), абаронцы Бадун, Багалейша, Глебаў (Кампаньён), Захаранка (Ліда), Копылец, Лісавец, І. Усенка; нападнiкi Амбражейчык (Дынама-Шыннік), Баярчук, Гаўрусёў, Кіслы, Коўшык, Корсакаў, Кукушкін, А. Маляўка, С. Маляўка, Мікульчык (Нёман-2), Міхайлаў, Мядзел, Панцыраў, А. Усенка, Е. Сцяпанаў, П. Сцяпанаў.

 

align=”left” alt=”Яўген Лебедзь” >Спартовы карэспандэнт газеты “Вечерний Гродно” Яўген Лебедзь пабываў на дадзеным мерапрыемстве. Пасля ён напісаў пра гэта больш падрабязна:

 

“На сустрэчу з хакеістамі і трэнерамі прыйшоў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра. Ён запэўніў, што запазычанасці ў кароткія тэрміны будуць пагашаны.

 

Затрымка зарплаты была абумоўлена тым, што, згодна з Указам Прэзідэнта № 191 “Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту”, які падпісаны 15 красавіка, дзяржаўнае прадпрыемства не мае права перавышаць суму дапамогі, абумоўленую ў дакуменце. У выпадку з тытунёвай фабрыкай гэтая сума складае 20 мільярдаў рублёў.

 

Прадпрыемства выконвае свае абяцанні, аднак гэтых грошай не хапае, каб закрыць суму доўгу. Паводле слоў Сямёна Шапіры, выправіць сітуацыю дапамагае прыватны бізнес: прадпрыемства “Біякам” пералічыць на рахунак клуба 5 мільярдаў рублёў.

 

Губернатар паабяцаў гульцам, што клуб і надалей будзе атрымліваць неабходную дапамогу”.

 

У хуткім часе “Твой стыль” раскажа пра страты і набыцці гульцоў у клубе.

 

Здымак vk.com/hcneman