Супрацоўнікі “Гродна Азоту” кралі дэталі, прызначаныя на рамонт абсталявання
З тэрыторыі “Гродна Азоту” з студзеня 2011 па травень 2013 года знікалі трубы, адводы, шасціграннікі, фланцы, трайнікі, іншыя вырабы з нержавейкі.
Падазраваныя – 2 майстра і кіроўца – дзейнічалі па папярэдняй змове, яны затрыманыя.
Са складаў прадпрыемства дэталі траплялі ў гараж аднаго з падазраваных.
У дачыненні трох чалавек распачатая крымінальная справа, ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Знойдзеныя скрадзеныя дэталі на агульную суму 130 мільёнаў рублёў.
Паводле аператыўнай інфармацыі, яны прызначаліся на продаж сталым кліентам.
Аператыўнікі высвятляюць, хто дапамагаў падазраваным красці і вывозіць з тэрыторыі прадпрыемства дэталі.
Паводле http://subs.belta.by
Здымак http://www.azot.by