У Гродне ліквідуюць стыхійныя міні-рынкі
Апошнім часам у Гродне актывізаваўся стыхійны гандаль прадуктамі харчавання, садавінай, гароднінай.
Групы гандляроў можна назіраць каля многіх прадуктовых крам і гандлёвых цэнтраў.
Іх паслугамі ахвотна карыстаюцца гарадзенцы.
Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі папярэджвае, што набыццё прадуктаў у такіх гандляроў небяспечна для здароўя.
Прадукты прадаюцца з зямлі альбо з брудных скрыняў, тэмпературны рэжым захоўвання не выконваецца, а самі гандляры не маюць медыцынскіх даведак. Таму ёсць верагоднасць пасля спажывання набытага падхапіць кішэчныя інфекцыі і нават туберкулёз.
Дзеля кантролю над сітуацыяй гарвыканкам стварыў камісіі, якія будуць наведваць месцы несанкцыянаванага гандлю. У іх складзе прадстаўнікі адміністрацыі, санітарна-эпідэміялагічнай службы, інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах, ЖЭСаў, РАУС.
Паводле http://grodno.gov.by
Здымак http://economics.lb.ua