Літоўскі верталёт парушыў мяжу на поўначы ад Гродна
Дзяжурныя сілы супрацьпаветранай абароны ВПС і войск СПА былі прыведзеныя ў гатоўнасць №1.
Паводле інфармацыі Цэнтра кантролю паветранай прасторы ВПС Літвы, верталёт “Еўракоптар – 120” у 10.00 вылецеў па маршруце Вільня-Варшава.
Беларускі бок улічыў складаныя ўмовы надвор’я для грамадзянскага паветранага судна і “з гуманных меркаванняў, у цэнтры якіх зберажэнне чалавечага жыцця”, сродкі супрацьпаветранай абароны ВПС і войскаў СПА ў дачыненні парушальніка паветранай прасторы не выкарыстоўваліся.
Інфармацыю пра інцыдэнт перадалі ў МЗС Беларусі.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://sibvertolet.ru