За тыдзень на Гарадзеншчыне патанулі 4 чалавекі

|

25-гадовы ўдзельнік турыстычнага злёту патануў у возеры каля вёскі Стокі Свіслацкага раёна.

Папярэджаныя пра забарону купання, два турысты нападпітку палезлі ў ваду і пачалі тануць.

Аднаго з іх ўратавалі і даставілі ў рэанімацыю, другі загінуў.

 

На Нёмане ў Мастах дзядуля 1959 года нараджэння вучыў унука плаваць, і сам патануў.

Цела загінулага праз 2 гадзіны знайшлі вадалазы.

 

54-гадовы мужчына, які купаўся разам з сябрамі, патануў у мінулую суботу ў рацэ Рось у Ваўкавыску.

А ў нядзелю ў знакамітых кар’ерах каля Краснасельскага загінуў 23-гадовы жыхар Мінскай вобласці.

Ён разам з сябрамі прыехаў адпачыць на так званых беларускіх Мальдывах.

Ягонае цела вадалазы знайшлі на 15-мятровай глыбіні.

 

Мелавыя кар’еры ў Краснасельскім (на здымку) з’яўляюцца тэхналагічнымі вадаёмамі “Краснасельскбудматэрыялаў”.

Нават знаходзіцца на іх тэрыторыі староннім асобам забаронена, а пад’езды да кар’ераў абмежаваныя дарожнымі знакамі.

Аднак гэта не спыняе шматлікіх турыстаў, якія імкнуцца наведаць беларускі цуд прыроды і акунуцца ў аквамарынавую ваду.


Берагі кар’ераў высокія, практычна вертыкальныя, яны могуць абрынуцца ў любы час, і тады ўратаваць людзей будзе амаль немагчыма.

У мінулы купальны сезон тут патанулі 3 чалавекі.


Здымак http://rovd.volkovysk.by