Голы лідчук пайшоў па піва. Распачатая крымінальная справа
Сябры разам адпачывалі на возеры, выпілі. Вырашылі схадзіць за “дабаўкай” у бліжэйшую краму.
Тут і паспрачаліся, ці зможа адзін з іх прайсціся па гарадской вуліцы галышом.
У надзеі зарабіць 100 даляраў, лідчук выправіўся ў кірунку крамы, а мінакі адразу ж патэлефанавалі ў міліцыю.
Да моманту затрымання хлопец паспеў набыць 2 бутэлькі піва. Прадавец пайшоў насустрач хулігану, калі той патлумачыў свій выгляд заключаным пары.
Распачатая крымінальная справа па артыкуле “Хуліганства”.
Летась падазраванага ўжо судзілі па гэтым артыкуле.
Паводле http://uvd.grodno.by