Структура Гродзенскага аблвыканкама хоча набыць мэблю на 83 тысячы даляраў
Крыніца фінансавання – мясцовы бюджэт.
Заяўка на набыццё 235 адзінак мэблі размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынга і кан’юнктуры цэн.
Там жа – фотаздымкі ўзораў мэблі.
Упраўленню капітальнага будаўніцтва патрэбныя 27 канап для адпачынку, у тым ліку адзін з механізмам раскладання; 4 канапы авальнай формы без падлакотнікаў, столік у выглядзе пялёстка.
Гэтая мэбля прызначана для пракуратуры Ленінскага раёна, гарадскіх бальніц, станцыі пералівання крыві і моладзевага цэнтра на вуліцы Касманаўтаў.
Паводле http://dengi.onliner.by