Гарадзенская трупа выступіла на буйным польскім фестывалі

|

Гарадзенскі абласны тэатр лялек узяў удзел у фестывалі “Еўрапейскі стадыён культуры”, які прайшоў у польскім горадзе Жэшаў з 28 па 30 чэрвеня.


Акторы адкрылі драматычную секцыю фестывалю пастаноўкай “Неверагодны ілюзіён”. У фае тэатра праходзіла выстава лялек з Гродна.

Прэм’ерай  фестывалю стала пастаноўка п’есы “Пакаёўкі” рэжысёра Алега Жугжды.

Акцёры Гарадзенскага абласнога тэатра лялек кланяюцца пасля заканчэння спектакля.

 

Фестываль “Стадыён культуры” прайшоў у межах праекта “Усход культуры”. У канцы верасня ў межах гэтага праекта адбудзецца другі фестываль, пасля “Стадыёна культуры”, пад назвай “Іншае вымярэнне”.

 

Здымкі nn.by